Белорусский портал в Казахстане

Пётр Пархомчык: мы памятаем і шануем усіх, хто ваяваў і аддаў жыццё за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне



Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў рамках акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага» ўшанаваў памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны на Ваенных могілках у Мінску.

Удзел у мерапрыемстве таксама прыняло кіраўніцтва холдынгаў і арганізацый Міністэрства прамысловасці, размешчаных у Мінску.

«Дзень Перамогі — святое і светлае свята. Мы памятаем і шануем усіх, хто ваяваў і аддаў жыццё за нашу Перамогу. Мы смуткуем па ўсіх тых, хто не вярнуўся з вайны. Таксама мы ўдзячны ўсім людзям, якія аднаўлялі народную гаспадарку, фабрыкі, заводы пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэта і Мінскі трактарны завод, БЕЛАЗ, МАЗ — усё гэта пасляваенныя праекты, якія рэалізавалі савецкія людзі. Яны працавалі па 18 гадзін у суткі, каб хутчэй вярнуцца да мірнага жыцця», — сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны вельмі важна перадаць новым пакаленням. «Вельмі важна, каб трагедыя, якая адбылася ў 1941-1945 гадах, ніколі не была забыта. А гэта ўжо наша задача — данесці і расказаць. Я думаю, у кожнай сям’і ёсць бацькі і дзяды, якія ваявалі за гэту Перамогу», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Звязда, 5 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/104/69356
Текущая дата: 07.10.2024