Белорусский портал в Казахстане

У Верхнядзвінскім раёне 19-гадовы матацыкліст, які трапіў у ДТЗ, не звярнуўся ў бальніцу і памёр ад траўмаў дома



У Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) у выніку дарожна-транспартнага здарэння памёр 19-гадовы матацыкліст.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, ДТЗ адбылося а 2-й гадзіне ночы 3 ліпеня. Мясцовы жыхар, кіруючы без правоў у стане алкагольнага ап`янення матацыклам ММВЗ і будучы без моташлема, не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Пра аварыю ў ДАІ не паведамілі, у бальніцу хлопец не звярнуўся. У выніку праз дзве з паловай гадзіны ад атрыманых траўмаў ён памёр дома.

У рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што ў красавіку па ўсёй рэспубліцы ДАІ праводзілася дзесяцідзённая акцыя, скіраваная на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў. За гэты перыяд было выяўлена 287 выпадкаў кіравання матацыклам у стане алкагольнага ап`янення, прыкладна 600 парушэнняў правілаў дарожнага руху, сярод якіх перавышэнне хуткасці і кіраванне матацыклам без ахоўнага шлема.

Паводле даных УДАІ МУС, 1—3 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 856 дарожна-транспартных здарэнняў. Учынена 47 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 48 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап`янення затрыманы 500 вадзіцеляў. Выяўлена 16.667 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1045/7691
Текущая дата: 29.12.2024