Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным звароце суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
"Мы ня будзем спыняцца, акцыі будуць праводзіцца пры любых умовах. Вы спрабуеце рэпрэсаваць аднаго - на яго месца прыходзяць трое. Этап рэпрэсій будзе пройдзены. Ідзе працэс станаўленьня самасьвядомасьці беларусаў. У хуткім часе дзесяткі тысяч людзей перастануць баяцца. Працэс ужо не спыніць. З кожным днём нас становіцца ўсё больш, а вашы дзеяньні ўсё больш злачыннымі", - адзначаецца ў звароце.
"Ужо некалькі тыдняў запар паўтараецца адно і тое ж: асобы, надзеленыя незразумелымі паўнамоцтвамі, без прад`яўленьня дакумэнтаў, у парушэньне канстытуцыі і іншых законаў Рэспублікі Беларусь, падпісаных вамі, зьбіваюць мірных грамадзянаў, якія спакойна гулялі па вуліцах сваіх гарадоў".
Аўтары звароту пытаюцца "чаму бязьдзейнічаюць пракуратура і міліцыя? Чаму не робіцца нічога, каб ахоўваць спакой мірных грамадзян Рэспублікі Беларусь?"
На думку аўтараў звароту, "гэта ня спыніць мірных акцый пратэсту. Мы змагаемся не за кавалак каўбасы і дадатак 20 даляраў, а за свабоду".
"Што вы можаце зрабіць з намі? Зьбіць? Аштрафаваць? Выгнаць з працы або вучобы? Пасадзіць на чарговыя пятнаццаць сутак? Але тыя прысуды, якія вы прыдумалі для сумленных людзей, якіх увесь сьвет называе беларускімі палітзьняволенымі, нічога не зьмяняюць у іх лёсе. Яны застаюцца сумленнымі і паважанымі грамадзянамі".
4 ліпеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1045/7702
Текущая дата: 29.12.2024