Сёння ў Беларусі адзначаюць Радуніцу — дзень памінання памерлых.
Гэта адно са старажытнейшых святаў, якое адыходзіць каранямі ў язычніцкія часы ўсходніх славян і звязанае з культам продкаў. У Радуніцу праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб супакоі душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю ад уваскрасення Хрыста. У Беларусі Радаўніца з`яўляецца непрацоўным днём.
Па традыцыі ў гэты дзень непажадана штосьці сеяць або садзіць. Напярэдадні Радуніцы гаспадыні гатавалі стравы для памінання на могілках, прычым колькасць страў павінна была быць няцотнай. Усё прыгатаванае складвалася ў вялікую палатняную хустку, туды ж клалі асвечаныя на Вялікдзень фарбаваныя яйкі. Раніцай людзі ішлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі.
Жанчынам над магіламі належала галасіць, а мужчыны павінны былі качаць асвечанае яйка са словамі "Хрыстос уваскрэс". Затым усе моўчкі рассаджваліся вакол магілы і даставалі стравы. Урачыстая трапеза пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пасля трапезы крыху ежы і пітва пакідалі для памерлых, а рэшткі раздавалі жабракам.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1049/6258
Текущая дата: 11.11.2024