Правы і свабоды ў Беларусі ніхто не абмяжоўваў і рабіць гэтага не будзе, заявіў журналістам 23 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
"Тое, што тычыцца нейкіх акцый непадпарадкавання, гэта б я, як прэм`ер, ведаў гэтыя факты. Ніякіх палітычных рашэнняў ці абмежавання свабод не назіраецца і не будзе", — цытуе Мясніковіча РІА Новости. Паводле яго слоў, Беларусь — "гэта дэмакратычная дзяржава, якая гатова прытрымлівацца і ўласнага заканадаўства, і міжнароднага".
Нагадаем, вечарам 22 чэрвеня ў Беларусі адбылася акцыя маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Тысячы людзей па ўсёй Беларусі выйшлі на цэнтральныя плошчы і вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны. Паводле даных праваабаронцаў, па ўсёй Беларусі ўчора было затрымана больш за 460 чалавек. 23 чэрвеня ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі маўклівага пратэсту. Яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве на падставе артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1049/7465
Текущая дата: 31.12.2024