Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пенсіянеры з 1 мая па 30 верасня атрымаюць 50-працэнтную зніжку кошту праезду ў прыгарадным транспарце



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ № 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, прадастаўлена права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) штогод на перыяд з 1 мая па 30 верасня.

Гэта права рэалізуецца на падставе праязных дакументаў (білетаў), што выдаюцца арганізацыямі пасажырскага транспарту, пры прад`яўленні пенсійных пасведчанняў.

Звязда
30 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1050/6236
Текущая дата: 21.09.2024