Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх памежнікаў з прафесійным святам



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх памежнікаў з прафесійным святам — Днём памежніка, які адзначаецца 28 мая.

Як гаворыцца ў віншаванні, сучасная пагранслужба Беларусі "стала прадаўжальнікам слаўных традыцый воінаў-памежнікаў".

"Гераічны летапіс ратнай працы воінаў-памежнікаў сведчыць пра мужнасць, доблесць і самаахвярную адданасць Айчыне многіх пакаленняў вартаўнікоў мяжы. 70 гадоў таму памежнікі першымі прынялі ўдар фашысцкіх полчышчаў. Кожная пядзя заходняй мяжы прасякнута крывёй яе абаронцаў, якія цаной жыцця адстойвалі рубяжы сваёй Радзімы ад вераломнага ворага. Мужнасць і самаадданасць асабовага складу пагранічных застаў у 1941 годзе назаўсёды застануцца ў народнай памяці", — цытуе тэкст віншавання прэс-служба прэзідэнта.

"Сёння ў сістэму аховы дзяржаўнай мяжы актыўна ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі і прынцыпы кіравання. Але апорай пагранічнай бяспекі застаюцца людзі, тыя, хто штодзень выходзіць на ахову беларускіх рубяжоў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што "высокае майстэрства, пільнасць і вытрымка, дысцыпліна і грамадзянская сталасць, гордасць за прыналежнасць да слаўнай прафесіі будуць і надалей вылучаць памежнікаў".

БелаПАН
Мінск, 28 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1050/6774
Текущая дата: 14.11.2024