Белорусский портал в Казахстане

У першым квартале Беларускі інавацыйны фонд прафінансаваў 10 праектаў на 5,7 млрд. рублёў



У першым квартале 2011 года Беларускі інавацыйны фонд прафінансаваў 10 праектаў па арганізацыі і асваенні вытворчасці на 5,7 млрд. рублёў, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

У стадыі падрыхтоўкі дакументаў і праходжання дзяржаўнай экспертызы знаходзіцца яшчэ 10 праектаў.

Як адзначае прэс-служба, найбольш важныя праекты выконваліся УП "КБТЭМ-ОМА" і ААТ "Інтэграл" — у галіне мікраэлектронікі, УП "МЗОР" і УП "МЗАЛ імя П.М.Машэрава" — у галіне машынабудавання, УП "СКБ Камертон" — у галіне інфарматыкі і сувязі, ІФБ НАН Беларусі — у галіне фармацэўтыкі, НВПУП "АДАНІ" — у галіне аховы здароўя.

Дзяржаўнымі замоўцамі названых праектаў выступілі арганізацыі і прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці (восем дагавораў), Міністэрства адукацыі (два дагаворы), Брэсцкага аблвыканкама (два дагаворы), Дзяржкамваенпрама (адзін дагавор), Мінскага аблвыканкама (адзін дагавор) і інш.

Сёлета на падтрымку малога і сярэдняга інавацыйнага прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, якія выдзяляюцца праз Белінфонд, плануецца накіраваць 4,75 млрд. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1054/5964
Текущая дата: 21.09.2024