Белорусский портал в Казахстане

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 сакавіка склала 9 млн. 476,6 тыс. чалавек.



Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 сакавіка гэтага года склала 9 млн. 476,6 тыс. чалавек, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня 2011 года жыхароў краіны стала менш на 4,6 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 6 тыс. 347 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 1 тыс. 797 чалавек (у студзені-лютым у Беларусь прыбылі 2 тыс. 788 чалавек, выбыў 991).

Алена Кандраценка адзначыла, што колькасць жыхароў за два месяцы бягучага года павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2011 года да 1 млн. 865,7 тыс. на 1 сакавіка. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-люты зменшылася. У выніку на 1 сакавіка ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 434,1 тыс. чалавек, у Мінскай - 1 млн. 410,7 тыс., у Брэсцкай - 1 млн. 394 тыс., у Віцебскай - 1 млн. 220,2 тыс., у Магілёўскай - 1 млн. 86,8 тыс., у Гродзенскай - 1 млн. 65,1 тыс. чалавек.

У Беларусі ў студзені-лютым бягучага года нарадзілася 16 тыс. 627 дзяцей - на 238 малышоў менш у параўнанні са студзенем-лютым 2010 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за два месяцы ў цэлым па рэспубліцы склаў 10,9 на 1000 жыхароў (як і ў студзені-лютым 2010-га). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Брэсцкай вобласці (12), самы нізкі - у Віцебскай вобласці (9,7).

За студзень-люты памерла 22 тыс. 974 чалавекі - на 529 менш у параўнанні са студзенем-лютым 2010-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці за два месяцы быў роўны 15 на 1000 насельніцтва (за адпаведны перыяд мінулага года ён быў 15,2). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык ў Мінскай і Віцебскай абласцях (17,2), самы нізкі - у Мінску (9,8).

Дзіцячая смяротнасць (дзяцей ва ўзросце да 1 года) знізілася з 4,1 на 1000 народжаных у студзені-лютым 2010 года да 3,5 праміле ў студзені-лютым 2011-га.

Звязда
29 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1060/5517
Текущая дата: 20.09.2024