Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта Беларусі



Хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую Вас з Пасхай Хрыстовай.

Што сімвалізуе гэтае свята для ўсіх нас? Перш за ўсё высокую ісціну евангельскіх запаветаў, якія заклікаюць цаніць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спачувальнымі і міласэрнымі.

Менавіта гэтыя якасці, выхаваныя хрысціянскай верай, сталі неад`емнымі рысамі нацыянальнага характару беларусаў. Увесь свет ведае, што Белая Русь — зямля мірных, добрых, спагадлівых людзей.

Сёлета Вялікдзень адзначаюць разам паслядоўнікі ўсіх хрысціянскіх цэркваў. Для нашай шматканфесійнай Беларусі гэта падзея напоўнена асаблівым сэнсам. Мы моцныя, таму што адзіныя, таму што заўсёды дапамагаем адно аднаму.

Дык няхай вялікая ўрачыстасць Уваскрасення Хрыстова, якое ўвасабляе перамогу праўды і дабра, прынясе ўсім нам надзею і веру ў будучыню. Няхай спакой і згода пануюць у кожным доме, у кожнай сям`і, а святло і цяпло гэтых святых дзён азараюць і саграваюць нас увесь год. І няхай Гасподзь ахоўвае нашу Айчыну ад бед і напасцяў.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і веснавога настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
23 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1061/6069
Текущая дата: 14.11.2024