Белорусский портал в Казахстане

Вядучыя беларускія і замежныя кампаніі — вытворцы матэрыялаў прадстаўленыя на выставе драўлянага домабудавання



У Мінску праходзіць 9-я спецыялізаваная выстава малапавярховага і індывідуальнага будаўніцтва "Драўлянае домабудаванне. Катэдж. Лазня. Дача, сад".

На выставе прадстаўленая прадукцыя і паслугі кампаній — вытворцаў матэрыялаў і канструкцый для будаўніцтва драўляных дамоў, лазняў, саўнаў, альтанак, абсталяванне для іх, будаўнічыя і апрацоўчыя матэрыялы, пасадачны матэрыял, кветкі, цяпліцы, садовы інвентар, тэхніка для дач, садоў і паркаў.

Выстава праводзіцца выставачным прадпрыемствам "Асунта" пры падтрымцы Міністэрства гандлю, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў.

БелаПАН
9 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1067/4959
Текущая дата: 20.09.2024