Белорусский портал в Казахстане

У Мінску праходзіць выстава пародзістых коней



У НВЦ "БелЭкспа" праходзіць выстава пародзістых коней, у якой бяруць удзел конныя клубы Беларусі і замежжа.

Гэта першае спецыялізаванае мерапрыемства ў Беларусі, якое збірае пад адным дахам вялікую колькасць пародзістых коней, а таксама вядучых конегадоўцаў, прадстаўнікоў конных клубаў, аматараў і прафесіяналаў коннага спорту, арганізацыі сферы паслуг і тавараў для коней.

Падчас мерапрыемства праходзіць захапляльны паказ парод коней (гледачам прадставілі самага вялікага каня ў Еўропе вышынёй у карку 197 см, парода шайр), шоу арабскіх скакуноў, выездка, тэатралізаванае выступленне конна-гістарычнага клуба (сярэднявечча, напалеоніка, вестэрн), вальтыжыроўка (акрабатычныя элементы на конях), праходжанне трэйл-трасы і многае іншае.

БелаПАН
5 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1068/4860
Текущая дата: 20.09.2024