20 сакавіка ў Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка. Паводле арганізатараў, яны не знайшлі падтрымкі ва ўладаў, якія палічылі яе неабавязковым мерапрыемствам. Аднак удзельнікаў не бракавала: зарэгістравалася больш за дзьвесьце чалавек, сярод іх быў і Аляксандар Мілінкевіч.
Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей таксама ўдзельнічалі ў дыктоўцы
Напачатку перад удзельнікамі выступіў гурт сярэдневечнай музыкі “Ірдарат”. Затым бард і літаратар Віктар Шалкевіч прадыктаваў тэкст пра стварэньне ў Горадні заапарку за польскім часам. Ён быў надрукаваны ў кнізе пісьменьніка Аляксея Карпюка “Сьлед на зямлі”. Дыктоўку пісалі і моладзь і сівыя людзі, школьнікі пачатковых клясаў і ўнівэрсытэцкія прафэсары — Алесь Астроўскі, Аляксей Пяткевіч, Алесь Смалянчук. Яна прайшла пад дэвізам “Горадня з мовай!”
Пасьля заканчэньня дыктоўкі Віктар Шалкевіч прадставіў сваю новую кніжку“Requiem па непатрэбных рэчах”, якая выйшла ў “Гарадзенскай бібліятэцы”, і пачытаў тэксты з будучай кнігі “Мястэчка G і ваколіцы”. Ён таксама выканаў пад гітару некалькі сваіх песень, публіцы найбольш спадабалася адна з новых — пра Славянскі базар.
20 сакавіка 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1073/5269
Текущая дата: 14.11.2024