Белорусский портал в Казахстане

На конкурсе ледзяных скульптур у Віцебску лепшай прызнана "ладдзя княгіні Вольгі"



11 лютага ў Віцебску завяршыўся адкрыты гарадскі конкурс ледзяных скульптур. Яго вынікі былі падведзены на плошчы Перамогі, дзе з`явілася алея з ледзяных фігур.

У творчым спаборніцтве ўзялі ўдзел шэсць каманд. Кавалкі лёду канкурсанты апрацоўвалі з дапамогай сталярных інструментаў, электрапіл, бензапіл, разцоў па дрэве. Лёд на цэнтральную гарадскую плошчу арганізатары даставілі напярэдадні. Яго нарыхтавалі на возеры Сосна ў Віцебскім раёне работнікі МНС, ЖКГ і Асвода.

Першае месца прысудзілі ледзяной ладдзі, у якой знаходзіцца княгіня Вольга — легендарная заснавальніца Віцебска. Над гэтай кампазіцыяй працавала зборная каманда аддзела адукацыі гарвыканкама, куды ўвайшлі восем настаўнікаў працоўнага навучання з розных школ. Усе яны — былыя выпускнікі мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.


Конкурс ледзяных скульптур плануецца зрабіць традыцыйным.

БелаПАН

12 лютага 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1075/4435
Текущая дата: 20.09.2024