1 сакавіка ў Мінску, у галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14), адкрылася выстава фотамастакоў Беластоцкага, Ломжыцкага і Сувальскага рэгіёнаў Польшчы "Святлоадчувальныя 2010". Экспазіцыю арганізавалі Польскі інстытут у Мінску і народны фотаклуб "Мінск".
Як адзначае адзін з аўтараў выставы Збігнеў Цібароўскі, экспазіцыя з`яўляецца "аглядам індывідуальных уяўленняў пра навакольны свет". Чалавек як "своеасаблівая машына бачання" стварае свой свет праз тое, што бачыць, бо гэтая ўласцівасць чалавечай натуры вырашае мастацкую разнастайнасць і зменлівасць разумення свету і яго праблем, "перакладзеных тут на прытворна матэрыяльны фатаграфічны вобраз". На думку Цібароўскага, фатаграфія з`яўляецца вынікам своеасаблівага дыялогу фатографа з рэчаіснасцю.
БелаПАН
1 сакавіка 2011
БелаПАН
1 сакавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1078/4786
Текущая дата: 14.11.2024