На нарадзе з новым складам урада 25 лютага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў пастаяннага пошуку "ўплывовых дзялкоў бізнесу сусветнага ўзроўню".
"Для гэтага неабходна ў кароткі тэрмін правесці рэвізію ўсіх зваротаў прыватных інвестараў, стварыць базу даных і забяспечыць суправаджэнне і кансультацыі інвестараў па ўсім спектры пытанняў ад стварэння да функцыянавання вытворчасці", — заявіў прэзідэнт.
Някепска, на яго думку, зарэкамендавала сябе практыка правядзення буйных інвестыцыйных форумаў за мяжой, але аддача ад іх павінна быць большая. "Усе дамоўленасці, якія дасягаюцца на сустрэчах кіраўніка дзяржавы з аўтарытэтнымі прадстаўнікамі замежных дзелавых колаў, павінны беспярэчна выконвацца", — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь "своечасова не падцягнула" да сур`ёзнага ўзроўню гандлёва-эканамічныя сувязі ў Еўрасаюзе. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад новага ўрада праводзіць больш актыўную знешнеэканамічную палітыку.
"Так, сёння ў нас ёсць добрыя, але, на жаль, нешматлікія прыклады асваення новых рынкаў. Па-сапраўднаму магутнае ўзаемадзеянне склалася з Венесуэлай і Кітаем, аднак гэтага мала. Бо мы распаўсюдзілі сваю дыпламатычную прысутнасць на большую палову свету. Цяпер трэба замацоўвацца і ў эканамічнай сферы, знаходзіць новыя рынкі для нашай прадукцыі", — сказаў Лукашэнка.
Для гэтага трэба рэальна спрасціць адміністраванне і знізіць падатковую нагрузку, заявіў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што па падаткаабкладанні Беларусь дагэтуль знаходзіцца на апошнім месцы ў міжнародных рэйтынгах. Хаця па пытаннях зніжэння падатковай нагрузкі і спрашчэння падатковага адміністравання прынята шмат рашэнняў, падкрэсліў ён.
Як лічыць Лукашэнка, "для паспяховай інвестыцыйнай дзейнасці створаны ўсе заканадаўчыя ўмовы і дадзены дзяржаўныя прэферэнцыі". "Прыняты тры спецыяльныя дэкрэты прэзідэнта, створана агенцтва для працы з замежнымі інвестарамі, уведзены інстытут інвестыцыйных агентаў", — пералічыў ён.
Таму, папярэдзіў кіраўнік краіны, з сённяшняга дня спасылкі ўрада і кіраўнікоў арганізацый на адсутнасць сродкаў будуць расцэньвацца "як сігнал аб прафесійнай непрыдатнасці".
У 2011 годзе, нагадаў Лукашэнка, у эканоміку Беларусі трэба прыцягнуць больш за 6 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Удзельную вагу замежных крыніц у інвестыцыях у асноўны капітал неабходна забяспечыць на ўзроўні не менш як 21%.
Адначасова кіраўнік дзяржавы заклікаў урад "не зацыклівацца на прыватызацыі і не разумець прамыя замежныя інвестыцыі выключна як продаж дзяржаўнай уласнасці".
"У краіне шмат тэрыторый, якія не выкарыстоўваюцца, кваліфікаванай працоўнай сілы, магчымасцяў для будаўніцтва прадпрыемстваў з чыстага ліста. Не чакайце, пакуль да вас прыйдзе інвестар, а вы, як на кірмашы, будзеце толькі выбіраць прапанаваныя ім праекты. Беларусь — індустрыяльная і аграрная развітая дзяржава. Таму асноўныя кірункі інвеставання мы павінны вызначаць самі", — заявіў Лукашэнка.
Паводле звестак Нацыянальнага статкамітэта, за 2010 год у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 9,1 млрд. долараў ЗША інвестыцый, ці на 2,3% менш, чым за 2009 год.
Асноўнымі інвестарамі былі суб`екты гаспадарання Расіі (72,1% ад усіх інвестыцый), Аўстрыі (10%), Нідэрландаў і Кіпра (па 3,5%), Вялікабрытаніі (3,1%).
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 61,3% ад усіх замежных інвестыцый. У параўнанні з 2009 годам паступленне прамых замежных інвестыцый павялічылася на 15,5%.
Паступленне партфельных інвестыцый паводле вынікаў мінулага года склала ўсяго 1,8 млн. долараў ЗША, ці 0,02% ад усіх замежных інвестыцый.
Іншых замежных інвестыцый атрымана 3,5 млрд. долараў ЗША, ці на 21,6% менш, чым за 2009 год. На іх долю прыпадала 38,7% ад усіх атрыманых замежных інвестыцый.
БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1079/4743
Текущая дата: 14.11.2024