Белорусский портал в Казахстане

Жыллё для чаргавікоў у Беларусі сёлета падаражэе не больш чым на 10—12 працэнтаў



Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведаміў начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль.

Згодна з зацверджанымі планамі жыллёвай палітыкі міністэрства, у 2011 годзе кошт будаўніцтва жылля для грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будзе рэгулявацца дзяржавай і стрымлівацца ў межах змянення індэкса будаўніча-мантажных работ. Сёлета гэты індэкс вызначаны для будаўнічай галіны ў памеры плюс 10—12 працэнтаў.

Дарэчы, летась на працягу года жыллё для чаргавікоў даражэла запланаванымі невялікімі тэмпамі. Паводле вынікаў трэцяга квартала, сярэдні кошт квадратнага метра жылля, што будавалася з дзяржпадтрымкай, складае 1 млн 550 тысяч рублёў. Падстаў для больш істотнага даражэння жыллёвага "квадрата" для чаргавікоў у будаўнічай галіны пакуль няма.

Аляксандр Горваль адзначыў, што спецыялістамі сёння разглядаецца магчымасць зрабіць яшчэ больш даступнымі ўмовы прадастаўлення льготных крэдытаў шматдзетным сем`ям.

Сяргей Куркач
Звязда
4 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1088/3597
Текущая дата: 20.09.2024