Белорусский портал в Казахстане

1 студзеня стаўкі акцызаў на алкагольныя напоі ў Беларусі павышаны на 7—8%



Стаўкі акцызаў на алкагольныя напоі ў Беларусі 1 студзеня 2011 года павышаны ў сярэднім на 7—8%.

Алкагольная прадукцыя з аб`ёмнай доляй этылавага спірту 28% і больш, а таксама вінныя напоі будуць абкладацца акцызамі (у разліку на 1 літр 100-працэнтнага этылавага спірту ў прадукцыі) па стаўцы 22,16 тыс. рублёў; алкагольная прадукцыя з доляй этылавага спірту ад 7 да 28% — 16,76 тыс.; каньяк, брэндзі, кальвадос — 18,68 тыс. 

На пладовыя мацаваныя ардынарныя і вінаградныя віны (за выключэннем арыгінальных, натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газаваных і шыпучых) стаўка акцызаў вызначана ў памеры 6 тыс. рублёў. На пладовыя мацаваныя марачныя віны палепшанай якасці і спецтэхналогіі — 2,91 тыс. рублёў, на віны вінаградныя арыгінальныя — 26,25 тыс. рублёў. 

Натуральныя віны (за выключэннем пеністых, шампанскіх, газаваных і шыпучых) абкладаюцца акцызам у памеры 910 рублёў за 1 літр гатовай прадукцыі, пеністыя і шампанскія віны — 2,96 тыс. рублёў. 

На віны і сідры фруктова-ягадныя, піва з утрыманнем этылавага спірту да 0,5% уключна, як і раней, зацверджана нулявая стаўка акцыза. 

Стаўка акцыза на піва з утрыманнем алкаголю ад 0,5 да 7% складае 350 рублёў за 1 л, больш за 7% — 660 рублёў, на піўныя кактэйлі — 350 рублёў. 

У 2,6 разу павышана стаўка акцызнага падатку на натуральныя і спіртаваныя слабаалкагольныя напоі, якая складае адпаведна 13,44 тыс. і 35 тыс. рублёў за 1 літр 100-працэнтнага этылавага спірту, што ўтрымліваецца ў гатовай прадукцыі. 

На тытунёвыя вырабы стаўкі акцызаў не змяніліся.

Мінск, 1 студзеня 2011
Марына Носава, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1089/3547
Текущая дата: 19.09.2024