Белорусский портал в Казахстане

Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна будзе адзначацца ў Беларусі



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 105, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Назва дзяржаўнага свята зменена з "Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая" на "Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая".

Новая назва дасць магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.

12 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/109/69037
Текущая дата: 07.10.2024