Белорусский портал в Казахстане

Праваслаўным хрысціянам Беларусі



Віншаванне Прэзідэнта.

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.

Шматмільённы праваслаўны свет адзначае сёння Вялікдзень — свята вялікай радасці, духоўнага абнаўлення і ўпэўненасці ў найлепшай будучыні.

Мы дакранаемся сэрцам да старажытных традыцый хрысціянства і, падобна папярэднім пакаленням, здзяйсняем добрыя справы, клапоцімся аб блізкіх, дапамагаем тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы і спагадзе, выступаем у абарону міру і спакою для ўсіх нашых брацкіх народаў.

Спрадвечнае імкненне беларусаў да стварэння, глыбокая павага да святыняў, гатоўнасць захоўваць сваю веру з`яўляюцца трывалай асновай нашага адзінства і грамадскай згоды.

Няхай велікодныя ўрачыстасці сагрэюць вас цяплом хатняга агменю, надзеяй і любоўю.

Жадаю ўсім шчасця, здароўя і ўзаемаразумення.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 16 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/109/69069
Текущая дата: 07.10.2024