Белорусский портал в Казахстане

Сукупны знешні доўг Беларусі дасягнуў 48,8% ВУП



Валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся з пачатку 2010 года на 3 млрд. 533 млн. долараў (16%). На 1 кастрычніка ён дасягнуў 25 млрд. 593,3 млн. долараў, ці 48,8% ВУП.

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, у трэцім квартале аб`ём сукупнага знешняга доўгу вырас на 2 млрд. 422,3 млн. (10,5%) пасля росту на 927,5 млн. долараў (4,2%) у другім і на 183,2 млн. долараў (0,8%) у першым квартале.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг таксама працягвае расці: на 1 кастрычніка ён склаў 2 тыс. 703 долары супраць 2 тыс. 327 долараў на пачатак 2010 года і 1 тыс. 596 долараў на пачатак 2009 года.

Паводле даных Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу за дзевяць месяцаў было накіравана 3 млрд. 870,6 млн. долараў (9,9% ВУП, ці 18,6% экспарту тавараў і паслуг). З указанай сумы 3 млрд. 444,6 млн. долараў склалі выплаты па асноўным доўгу, а 426 млн. долараў — на плацяжы па працэнтах.

Нагадаем, за 2009 год валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся на 6 млрд. 906,2 млн. долараў ЗША, ці на 45,4%, і склаў 22,06 млрд. (45,1% ВУП).

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/ці працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг уключае наступныя сектары эканомікі: сектар органаў дзяржаўнага кіравання, сектар органаў грашова–крэдытнага рэгулявання, банкі і іншыя сектары.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1092/3320
Текущая дата: 19.09.2024