Белорусский портал в Казахстане

У каталікоў — Тры Каралі, ва ўніятаў — Вадохрышча, а ў праваслаўных — пярэдадзень Раства



6 студзеня праваслаўныя трымаюць пост перад Раством Хрыстовым. У цэрквах рыхтуюцца да святочных набажэнстваў.

У той жа дзень каталікі святкуюць Трох Каралёў. У гэты дзень свянцонай крэйдай у памяць пра тых трох чараўнікоў, што першымі пакланіліся Хрысту-дзіцятку, на дзвярах пішуць першыя літары іх імёнаў (Каспар, Мельхіёр і Балтазар) — K, M, B. Іх пішуць лацінкай, бо касцёл доўгі час карыстаўся ў Беларусі менавіта гэтым правапісам.

У той жа дзень грэка-каталікі, або ўніяты — яны трымаюцца ўсходняга абраду, блізкага з праваслаўным, але грыгарыянскага календара, — свяцілі ваду. У іх гэта дзень Вадохрышча.

Вялікія маразы пасля Вадохрышча ўжо не так палохаюць. Дзень прыбывае, ноч малее. Трашчы, не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы, — кажа беларуская прымаўка пра мароз.

6 студзеня 2011
Наша Ніва




Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1096/3700
Текущая дата: 15.11.2024