Белорусский портал в Казахстане

«Вербны кірмаш» адкрыецца ў Магілёве 9 красавіка



У Магілёве 9 красавіка пройдзе «Вербны кірмаш», паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Тэматычны гандаль разгорнецца ў парку Падніколле. Тут можна будзе набыць розныя ўпрыгажэнні, сувеніры і вырабы ручной работы. Таксама ў продажы будуць фермерскія прадукты — сыры, мёд і многае іншае. Акрамя гэтага, запланавана правядзенне майстар-класаў.

Як адзначылі арганізатары, гэты гандаль дасць старт сезону кірмашоў рамеснікаў і майстроў у абласным цэнтры. Кірмаш у парку будзе працаваць з 11.00 да 16.00.

Звязда, 8 красавіка 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/110/68983
Текущая дата: 07.10.2024