Пра гэта паведаміла журналістам дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Таццяна Бялова на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў".
Таццяна Бялова адзначыла, што такая энцыклапедыя стала б лагічным працягам альбома.
На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі сям`і Радзівілаў. Князь Мацей Радзівіл паведаміў, што ў найбліжэйшай будучыні плануецца прывезці ў Беларусь новыя унікальныя прадметы, звязаныя з іх родам. Рэчы належалі прадстаўнікам дынастыі, якія жылі ў Нясвіжскім замку ад XVIII стагоддзя да перадваенных гадоў. З гэтых прадметаў будзе складзеная выстава, якая пройдзе ў сценах замка. Як адзначыў князь, гэта будзе нясталая экспазіцыя, але, хутчэй за ўсё, доўгатэрміновая. Усё будзе залежаць ад перамоў з беларускім бокам. Таксама неабходна атрымаць дазвол польскіх уладаў на вываз культурных каштоўнасцяў.
Паводле словаў Мацея Радзівіла, цяпер у Беларусі з вялікай увагай ставяцца да гісторыі роду. Ён успомніў 1988 год, калі яго папросту выгналі з фамільнага замка ў Нясвіжы, дзе размяшчаўся санаторый. Зараз Мацей Радзівіл наведвае Беларусь не менш двух разоў на год.
БЕЛТА
20 лiстапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1112/2827
Текущая дата: 06.11.2024