Вахтанг Кікабідзэ — савецкі і грузінскі спявак, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр. Зняўся ў фільмах «Міміно», «ТАСС упаўнаважаны заявіць», «Каралева», «Дзюма на Каўказе», «Мужычыны і ўсе астатнія» і іншых.
У Мінск прыляцеў ганаровы госць кінафестывалю «Лістапад» Вахтанг Кікабідзэ.
Акцёр і спявак не быў у нашай краіне ўжо сем гадоў. «Часта прыязджаў сюды ў часы «серпа і молота». У Грузіі надта ўзрадаваліся, што я еду ў Беларусь. Мінск не пазнаў. Змяніўся ў лепшы бок».
«Калі праводзіцца [кінафестываль] — значыцца тут жыццё наладжваецца». І ўпэўнены, што родная Грузія адродзіцца. «У расейцаў ёсць добрае слова — «прорвёмся».
Акцёр не ў захапленні ад сучаснага кіно. Адзначае, што італьянскае для яго ўвогуле знікла. «На тэрыторыі былога Савецкага Саюза дэградуе кінамастацтва. З’явілася шмат прыватных студый. З’яўляюцца людзі, якія лічаць, што ведаюць кіно лепш за прафесіяналаў. Культуру транслююць фінансы. Упэўнены, што ў вас тое самае».
Скардзіцца таксама, што «пісьменнікі цудоўныя ёсць, а вось сцэнарыстаў няма».
Пракаментаваў акцёр і сваю адмову прыняць ад Дзмітрыя Мядзведзева расейскі Ордэн Сяброўства ў жніўні 2008-га. «Я не думаў, што будзе такі ажыятаж. Мой бацька загінуў за гэтую [расейскую] армію пад Керччу… Я тады ехаў адпачываць у Батумі, а мне патэлефанавалі, каб вяртаўся. У гэты час, як мне хацелі ўручыць ордэн, сябры прыходзяць і страляюць. Я сказаў, што не хачу такіх сяброў». Але паведаміў, што новы сцэнарый напісаў усё-ткі па-расейску.
«Палітыкі забываюць, што тут [на зямлі] — часова. А іх праўнукам сорамна будзе сваё прозвішча называць», — пракаментаваў Кікабідзэ пытанне наконт дыктатуры ў Беларусі.
Кінафестываль «Лістапад» распачынаецца 5 лістапада.
Працягнецца ён да 12 лістапада. На ўрачыстасці запрошаны госці больш як з пяцідзесяці краін. Сярод іх італьянская актрыса Арнэла Муці, балканскі рэжысёр Эмір Кустурыца, украінскі акцёр Багдан Ступка.
Наша Ніва
Сяргей Макарэвіч
4 лiстапада 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1117/2602
Текущая дата: 06.11.2024