Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 31 сакавіка 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 275 дзён.

Якія падзеі адбыліся 31 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 31 сакавіка

У 1966 годзе ў СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца.

Хто нарадзіўся 31 сакавіка

1964 год: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф і матэматык Рэнэ Дэкарт, нямецкі кампазітар Іаган Себасцьян Бах і рускі тэатральны і мастацкі дзеяч Сяргей Дзягілеў.

31 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Кірыла Іерусалімскага.

У гэты дзень стараліся не хадзіць у госці, каб не пакінуць у чужым доме сваю ўдачу. Для таго, каб сядзець дома, былі і прыродныя прычыны: дарогі ў гэты час былі вельмі дрэнныя праз дажджы і паводкі.

Калі да 31 сакавіка ўжо з`явіліся камары, надвор`е будзе сонечнае і яснае. Тое ж самае прадвяшчае прылёт лебедзяў.

Sputnik, 31 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/112/68904
Текущая дата: 07.10.2024