Супрацоўнікі Брэсцкай пагранічнай групы 16 кастрычніка затрымалі ў населеным пункце Заказанка недалёка ад беларуска-польскай мяжы 31-гадовага грамадзяніна Узбекістана.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта, мужчына спрабаваў незаконна трапіць у Польшчу і далей у краіны Заходняй Еўропы. З яго тлумачэнняў стала вядома, што ў сябе на радзіме ён не атрымаў годнай адукацыі, затое выдатна навучыўся гатаваць плоў. Нейкі час мужчына зарабляў грошы гэтым майстэрствам у Расіі, аднак яго суайчыннік уладкаваўся за мяжой пячы беляшы і настойліва клікаў яго для стварэння кулінарнага тандэму. Таму ўзбек і вырашыў нелегальна перайсці мяжу. Зараз парушальнік утрымліваецца ў ІЧУ. Яго чакае дэпартацыя.
Мінск, 18 кастрычніка 2010
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2010
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1122/2351
Текущая дата: 06.11.2024