У суботу 9 кастрычніка 2010 г. у Мінску адбудзецца святкаванне 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняга Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Дэвіз святкавання — «Gaudium et spes» («Радасць і надзея»). Святочныя мерапрыемствы распачнуцца ў 12.00.
Святкаванню папярэднічала правядзенне спецыяльнай 9-дзённай навэнны ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У мінскай архікатэдры яна ўключала ружанцовую малітву, святыя Імшы і штодзённае агучванне рэфератаў на эклезіялагічную, іерархічную, літургічную або гістарычную тэматыку.
У святкаванні, акрамя душпастыраў і вернікаў Беларусі, прымуць удзел шматлікія госці з-за мяжы. У сувязі з гэтым урачыстая літургія 9 кастрычніка будзе цэлебравацца на лацінскай мове.
На вуліцы каля святыні будзе ўстаноўлены святлодыёдны экран.
Даведка
* Касцёл быў заснаваны айцамi езуiтамi 31 лiпеня 1700 г. Яго кансэкрацыю здзейснiў бiскуп Вiленскi Канстанты Казiмiр Бжастоўскi 16 сакавiка 1710 г.
* 28 красавiка 1798 г. святыні была нададзена годнасць катэдральнага касцёла. З красавiка 1905 г. пэўны час пробашчам катэдры быў ксёндз Зыгмунт Лазiнскi.
* У пасляваенны часы касцёл быў адабраны ў вернікаў i перададзены пад «Дом фiзкультуры». У 1951 г. святыня была цалкам спустошана i перабудавана.
* 9 снежня 1993 г. паводле пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак мiнскай катэдры быў вернуты католiкам. Рэстаўрацыя святыні была здзейснена шмат у чым дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтка.
* 21 кастрычніка 1997 г. адбылася ўрачыстая рэкансэкрацыя святыні, у якой прынялі ўдзел 4 кардыналы (у тым ліку — папскі легат кардынал Эдмунд Шока), 7 біскупаў, каля 100 святароў, а таксама шматлікія вернікі.
* Мінская архікатэдра з’яўляецца адной з найстарэйшых святынь, што захаваліся ў беларускай сталіцы на сённяшні дзень.
catholic.by
8 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1125/2229
Текущая дата: 05.11.2024