У пятніцу ў аўтакатастрофе пад Маладэчнам загінуў Іван Нікітчанка. Члену-карэспандэнту Акадэміі навук, прафэсару, старшыню Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў ішоў 72-і год.
Івана Нікітчанку ўспамінае лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк:
Гэта вельмі сумная вестка – загінуў адданы для сьветлай справы Беларусі чалавек. Я яго ведаў здаўна. Ён быў у ценявым урадзе Народнага фронту. Я ведаю яго адданасьць, ведаю яго працу. Ён аддаў усё сваё здароўе, каб адкрыць праўду пра Чарнобыль. У той час, калі савецкая намэнклятура ўсё скрывала, ён езьдзіў па чарнобыльскай зоне, вывучаў сытуацыю і даў неабвержныя факты. Пры гэтым сам страціў здароўе. Тады, пасьля аварыі, ён атрымаў столькі кюры, як мала хто, і гэта паўплывала на яго арганізм: пазьней ён перанёс інфаркты.
Усе гэтыя гады ён жыў, як кажуць, у адпаведным рэжыме, пераадольваючы праблемы са здароўем, але ўсё адно працаваў дзеля нашага грамадзтва, каб стала вядомая праўда, рыхтаваў навуковыя выкладкі, прапановы, што трэба рабіць у чарнобыльскай зоне, нягледзячы на ўсю тую палітыку чарнобыльскага генацыду, якую праводзіць цяперашні рэжым.
Нікітчанка быў чалавек, адданы навуцы, адданы нашай краіне. Невыпадкова, што ён прыйшоў у фронт і быў у ценявым урадзе фронту. Такім ён заставаўся ўвесь час. Ён быў чалавекам ідэі, чалавекам сьмелым. Калі ён дзе быў асьцярожны, то толькі таму, што меў вельмі кепскае здароўе, якое, паўтараю, ён паклаў у чарнобыльскай зоне. Ён быў чалавек глыбока адукаваны, вялікі спэцыяліст у сваёй галіне, аўтарытэт, яго слова значыла.
Гэтае здарэньне трэба будзе дасканала дасьледаваць, і ня толькі органам міліцыі – павінна быць створаная грамадзкая камісія...
Атрымаўшы першую вестку, што гэта здарылася ў ноч на суботу пад Маладэчнам, што на начной дарозе здарылася сутыкненьне зь ЗІЛам, я ня веру, што гэта проста так. Усе палітычныя забойствы, якія рабіліся на дарогах, здараліся ў гэты час – ноч і сутыкненьне з грузавіком... Гэта вядомы, адпрацаваны спосаб.
Таму гэтае здарэньне трэба будзе дасканала дасьледаваць, і ня толькі органам міліцыі – павінна быць створаная грамадзкая камісія, якая гэта кантралявала б і дасьледавала б, бо рэжым, які існуе, здатны на забойствы. Першым забітым меў быць я, але ім гэта не ўдалося. Я проста добра ведаю, чым дыхаюць гэтыя людзі. І таму адкрыта кажу: у мяне вялікае падазрэньне, што Нікітчанка загінуў ня проста так. Ён мазоліў вочы: і з атамнай станцыяй, і з Чарнобылем, і з усёй сваёй дзейнасьцю.
Застаецца цяпер схіліць галаву і выразіць вялікае спачуваньне і ўсёй грамадзкасьці, і яго родным, якія страцілі свайго блізкага чалавека.
20 лістапада 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1125/2822
Текущая дата: 31.12.2024