Беларусь гатовая закупіць у Расіі зенітную ракетную сістэму С-400. Пра гэта заявіў 1 кастрычніка ў Маскве намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Аляксандр Саланінка. Ён удзельнічаў у паседжанні Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ.
Па словах намесніка міністра прамысловасці і гандлю Расія Юрыя Барысава, пакуль Узброеныя сілы РФ не атрымаюць у патрэбнай колькасці С-400, пытанне пра экспарт сістэмы не разглядаецца.
"Але ў планах гэта стаіць. Нашы (расійскія) ведамствы, якія адказваюць за пасоўванне на вонкавыя рынкі нашай ваеннай прадукцыі, ужо сёння атрымліваюць заяўкі на закупы гэтага комплексу", — перадае БелаПАН словы расійскага чыноўніка.
Еўрарадыё
1 касрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1126/2128
Текущая дата: 05.11.2024