Апошнім часам у мову ўвайшло англійскае слова «фрык» (freak). Ім прынята называць дзіўных людзей, калі хочаце гарадскіх вар’ятаў.
Гледзячы на некаторых кандыдатаў у прэзідэнты, так і хочацца ў іх адрас ужыць гэтае слова. З іншага бок сам факт іх удзелу ў выбарах падштурхоўвае да некаторых разваг.
Такія самыя фрыкі ўдзельнічаюць у прэзідэнцкіх выбарах па ўсім свеце. Няма іх толькі ў краінах, дзе за палітычную актыўнасць могуць быць негатыўныя наступствы, дзе фактар страху грае вызначальную ролю.
Не было кандыдатаў‑фрыкаў на выбарах 2006 года, калі ўлада любымі метадамі спрабавала запалохаць сваіх палітычных апанентаў. Тады пагражалі нават расстрэламі.
Затое падобная да сёлетняй сітуацыя была ў 2001 годзе, калі ў прэзідэнцкіх выбарах хацелі паўдзельнічаць і жук, і жаба.
Вось такія дзівакі‑кандыдаты і ёсць меркай страху ўнутры грамадства. Сёлета яна зусім на нізкім узроўні.
Наша Ніва
Зміцер Панкавец
24 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1128/2053
Текущая дата: 05.11.2024