Праграма развіцця ААН (ПРААН) апублікавала чарговы, за 2009 год, Даклад аб развіцці чалавека ў свеце. Згодна з ім, Беларусь займае 68-е месца — самае высокае сярод краін СНД — па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу сярод 182 дзяржаў свету і ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу.
Узровень дзіцячай смяротнасці і працягласць жыцця як найважнейшыя фактары стану здароўя насельніцтва
У апошнія гады, як паказваюць звесткі статыстыкі, у Беларусі значна палепшыліся многія дэмаграфічныя паказчыкі. Напрыклад, узровень дзіцячай смяротнасці ў 2009 годзе ў параўнанні з 1995 годам знізіўся ў 2,8 раза, у параўнанні з 2005-м — у 1,5 раза.
Летась каэфіцыент смяротнасці сярод немаўлят (колькасць дзяцей, якія памерлі ва ўзросце да 1 года на 1000 народжаных) склаў 4,7 і быў самым нізкім сярод краін СНД. Для параўнання:
Казахстан 18,2
Малдова 12,1
Азербайджан 11,3
Арменія 10,4
Украіна 9,4
Расія 8,1
Значна знізілася ў Беларусі і мацярынская смяротнасць — яе ўзровень у нас таксама з`яўляецца самым нізкім у СНД. Так, у 2009 годзе каэфіцыент мацярынскай смяротнасці ў параўнанні з 1995 годам зменшыўся ў 14 разоў, у параўнанні з 2005 годам — у 10 разоў.
Летась на 100 000 дзяцей, якія нарадзіліся жывымі, у рэспубліцы зафіксаваны толькі 1 выпадак смерці жанчыны ў выніку ўскладненняў цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду, тады як у Казахстане — 37, Арменіі — 27, Украіне — 26, Азербайджане — 24, Расіі — 22, Малдове —17.
Важнейшым індыкатарам стану здароўя насельніцтва з`яўляецца чаканая працягласць жыцця. Летась у Беларусі яна склала 70,5 года, у тым ліку ў мужчын — 64,7 года, у жанчын — 76,4 года. У параўнанні з 1995 годам чаканая працягласць жыцця павялічылася на 1,9 года, з 2005-м — на 1,7 года. Працягласць жыцця мужчын у Беларусі вышэй, чым у Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстане, а па чаканай працягласці жыцця жанчын Беларусь саступае толькі Арменіі.
Звязда
27 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1128/2065
Текущая дата: 05.11.2024