Белорусский портал в Казахстане

Кактус, лаўр і пальма: у Батанічным садзе раскажуць, што выкарыстоўваецца для музычных інструментаў



Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі з 28 сакавіка па 2 красавіка арганізуе экскурсію па экспазіцыйнай аранжарэі "Музыка прыроды".

Свет трапічных раслін дзіўны і разнастайны. Многія дрэвы вырошчваюць не толькі з-за дэкаратыўнасці, але і з-за каштоўнасці іх драўніны, з якой у далейшым вырабляюць арыгінальныя і непаўторныя музычныя інструменты.

Удзельнікі экскурсіі "Музыка прыроды" даведаюцца, якія музычныя інструменты вырабляюць з кактусаў, бамбука і плюмерыі, якія элементы для інструментаў вырабляюць з лаўра, араўкарыі і фікуса, што ўяўляюць сабой чакчас і дзіканза - музычныя інструменты з макадаміі і пальмы. А таксама пачуюць ад экскурсавода пра музычныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў традыцыях розных народаў.

Можна будзе паназіраць і за чырванавухімі чарапахамі, папугаямі і маляўнічымі карпамі коі.

Усе экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе па тэлефонах +375 17 379 69 15 і +375 29 320 17 17.

27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/113/68833
Текущая дата: 07.10.2024