Навагрудак адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы 25-27 чэрвеня ў час V фестывалю сярэдневяковай культуры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Карачан.
У Навагрудку пачалася падрыхтоўка да правядзення фестывалю сярэдневяковай культуры "Навагрудскі замак-2010". У гэтым годзе фестываль будзе прысвечаны юбілею гістарычнай бітвы пад Грунвальдам, у час якой польска-літоўскае войска разбіла крыжаносцаў. Цяпер ужо ёсць праект праграмы святкавання 600-годдзя, якая, як заўважыў Аляксандр Карачан, можа змяніцца. Да канца сакавіка зацікаўленыя ведамствы павінны вызначыцца і з аб'ёмамі работ па падрыхтоўцы Навагрудка да правядзення фестывалю і прыёму гасцей. Святкаванне 600-годдзя Грунвальдскай бітвы адбудзецца ў Навагрудку пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.
Навагрудак не выпадкова выбраны месцам святкавання юбілею бітвы. "Па-першае, мы ўжо маем вопыт правядзення фестывалю сярэдневяковай культуры, галоўнымі складальнікамі якога па традыцыі становяцца рыцарскія баі, сярэдневяковы быт, музыка і танцы. У гэтым годзе фестываль адбудзецца ў нас пяты раз. Акрамя таго, менавіта ў Навагрудку ў 1408 годзе адбылася тайная сустрэча вялікага князя Вітаўта і караля Польшчы Ягайлы, на якой яны дамовіліся пачаць вайну супраць Тэўтонскага ордэна. Навагрудская харугва таксама прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве, памятная дошка ў гонар гэтай падзеі размешчана ў Фарным касцёле", - растлумачыў Аляксандр Карачан.
На 25-27 чэрвеня запланавана шырокая фестывальная праграма, у якой будуць задзейнічаны больш як 10 клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, каскадзёры, коннікі, лучнікі, калектывы сярэдневяковай музыкі і танца, у тым ліку з Польшчы, Чэхіі, Расіі, Літвы. Адбудуцца шматлікія канцэрты з удзелам вядучых творчых калектываў і выканаўцаў рэспублікі. Зрэшты, паводле слоў Аляксандра Карачана, канцэрты захаваюць сярэдневяковы каларыт, масавая поп-культура на навагрудскім фестывалі прадстаўлена не будзе.
Асноўныя дзеянні разгорнуцца 26 чэрвеня. Пачнецца фестываль з тэатралізаванага шэсця з удзелам князя Вітаўта і караля Ягайлы са світай, а таксама прадстаўнікоў фальклорных калектываў і рыцарскіх клубаў. Уласна адкрыццё фестывалю адбудзецца на цэнтральнай плошчы горада і пройдзе з удзелам артыстаў Тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага тэатра оперы. Рэжысіруе адкрыццё фестывалю вядомы беларускі рэжысёр Вячаслаў Панін, які рыхтуе для гасцей фестывалю мастацка-гістарычны пралог "Грунвальд-600".
На Замкавай гары будзе арганізавана рысталішча - адбудуцца паказальныя выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі і музыкантаў, фаер-шоу. У каталіцкім і праваслаўным храмах Навагрудка будзе гучаць духоўная музыка. У Фарным касцёле адбудзецца прэм'ера музычнай фантазіі "Грунвальд", у якой будуць гучаць арган і літаўры.
Каля падножжа Замкавай гары адбудуцца конны і рыцарскі турніры, а таксама рыцарскі бугурт. На тэрыторыі малога замка размесціцца сярэдневяковы кірмаш і кухня. Тут жа размесцяцца крамы і майстэрні народных умельцаў. Атмасферу сярэдневяковага быту будуць дапаўняць выступленні мастацка-гістарычных калектываў.
Не застануцца ўбаку ад свята музеі, бібліятэка і кінатэатр. Запланаваны круглы стол "Грунвальд у гісторыі Беларусі", дэманстрацыі кінастужак на гістарычную тэматыку, выстаўкі даспехаў і зброі або фатаграфій. Гісторыка-краязнаўчы музей рыхтуе да фестывалю электронную прэзентацыю "Эпоха Вітаўта і Ягайлы".
27 чэрвеня цэнтральным і ўжо традыцыйным для фестывалю дзействам стане мнагалюдная інсцэніроўка "Штурм крыжаносцамі Навагрудскага замка". У гэты ж дзень на гарадской плошчы запланавана выступленне Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Паводле папярэдніх ацэнак, для ўдзелу ў фестывалі ў Навагрудак з'едуцца больш як 300 артыстаў, чакаецца шмат гасцей, у тым ліку з-за мяжы. На фінансаванне свята будуць выдзелены сродкі як з мясцовых бюджэтаў, так і з фондаў абласнога ўпраўлення і Міністэрства культуры. Усяго патрэбна каля Br340 млн.
Гродна
Таццяна Вішнеўская
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1134/267
Текущая дата: 05.11.2024