Як паведамляе Агенцтва дзелавых сувязяў, навінка распрацавана для ЗТАА «Марозпрадукт». Кантракт на вытворчасць ізатэрмічнага фургона на шасі Mercedes быў падпісаны ў красавіку 2010 года. На сёння фургон ужо гатовы да адгрузкі.
Кузаў зроблены з сэндвіч-панэляў уласнай вытворчасці, абшытых пластыкам і ўцяпляльнікам — пенаполіурэтанам. Для зручнага доступу да марожанага з левага і правага бакоў кузава размешчаны 12 дзвярэй (па шэсць з кожнага боку). Кузаў абсталяваны эўтэктычнай халадзільнай устаноўкай F-5L з падкузаўным мацаваннем кандэнсатарнай часткі. На кузаве ўстаноўлена фурнітура з нержавеючай сталі. Унутраны аб’ём складае 17 куб. метраў.
Паводле слоў начальніка аддзела маркетынгу завода «МАЗ-Купава» Андрэя Кутнікава, кампанія «Марозпрадукт» высока ацаніла якасць прадукцыі і аператыўнасць выканання замовы. «Мы ў сваю чаргу разлічваем на цеснае супрацоўніцтва з нашым новым партнёрам, — адзначыў Кутнікаў. — Гэтая тэхніка будзе запатрабавана на рынку, асабліва калі за акном плюс 35. Са свайго боку магу запэўніць, што ў нашых кліентаў падталага пры перавозцы марожанага нават у цяперашнюю спякоту не будзе».
***
ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» заснаваны ў 1990 годзе. Сферай яго дзейнасці з’яўляецца вытворчасць і рэалізацыя ізатэрмічных кузаваў і прычэпаў з сэндвіч-панэляў аб’ёмам ад 3,5 да 20 куб. м для турызму і адпачынку, медыцыны, выязнога і вулічнага гандлю, а таксама рэфрыжэратарных фургонаў ад 9 да 82 куб. м на шасі грузавых аўтамабіляў розных марак. Мадэльны рад налічвае больш за 200 мадэляў і мадыфікацый прычэпаў і фургонаў.
БелаПАН
26 лiпеня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1139/1461
Текущая дата: 05.11.2024