6 лютага 2008 года а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Беларускага Саюза мастакоў (г.Мінск, вул. Казлова, 3 - Палац мастацтва) адбудзецца літаратурна-мастацкая імпрэза і адкрыцьцё выставы “ЖОДЗІНЦЫ”.
6 лютага 2008 года а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Беларускага Саюза мастакоў (вул. Казлова, 3 - Палац мастацтва) адбудзецца літаратурна-мастацкая імпрэза і адкрыцьцё выставы “ЖОДЗІНЦЫ”. Упершыню ў Мінску пройдзе прэзентацыя партрэта самага знакамітага ў Еўропе Радзівіла, князя Багуслава, заснавальніка горада Жодзіна, выбітнага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства. Выставу рэпрэзентуюць 20 мастакоў і пісьменнікаў, сярод якіх Аляксей Марачкін, Уладзімер Сіўчыкаў, Рыгор Сітніца, Алесь Аркуш, Сяргей Цімохаў, Аляксандар Ксяндзоў, Валеры Славук, Мікола Андруковіч, Уладзімер Гладкевіч, Віктар Зайцаў, Мікола Крайко, Аляксандар Фралянкоў, Мікола Шышлоў і іншыя.
Цалкам заканамернаю выдае ініцыятыва жодзінскіх мастакоў адрадзіць і замацаваць традыцыю калектыўных выстаў, якая бярэ пачатак, мабыць, ад экспазіцыі 1972 года ў прасторным і сьветлым фае тагачаснага Жодзінскага філіяла Беларускага палітэхнічнага інстытута.
Несумненна, што сёньня паводле колькасьці мастакоў на душу насельніцтва Жодзіна ўваходзіць як мінімум у першую пяцёрку беларускіх гарадоў. Таму ня дзіва, што сёлета ўдзел у літаратурна-мастацкім праекце з лапідарнай, але ёмістай назваю “Жодзінцы” ахвотна ўзялі найперш дваццаць мастакоў і пісьменьнікаў, чый жыцьцёвы або творчы лёс зьнітаваны з Жодзінам і ягонымі навакольлямі.
Ужо на першай выставе, якая была прапанаваная ўвазе гледачоў у Жодзінскай гарадской бібліятэцы 8 кастрычніка 2007 года і сталася сапраўдным сьвятам для гараджанаў, экспанавалі свае творы мастакі рознага жыцьцёвага веку і разнастайных стыляў, у самых размаітых тэхніках і матэрыялах - ад сюжэтнай гуашы “На аўтазаводзе”, пакладзенай на паперу Ігарам Марачкіным яшчэ ў пяцігадовым узросьце, да парадна-рамантычнага алейнага партрэта заснавальніка горада над Плісою князя Багуслава Радзівіла, які стварыў мэтр пэндзля і алоўка Алесь МаRа непасрэдна да выставы.
Віртуальна, як модна цяпер казаць, прысутнічае на экспазіцыях “Жодзінцаў” і абраз “Маці Божая ахвяраў Чарнобыля”, напісаны Аляксеем Марачкіным і асьвечаны сьвятарамі розных канфесій на плошчы Свабоды ў Менску 26 красавіка 1990 года, бо месьціцца ён сёньня ў цэнтры іканастаса Жодзінскай Сьвята-Архангела-Міхайлаўскай царквы.
Шмат што зьмянілася за апошнія дзесяцігоддзі ў самасьвядомасьці творцаў, адкрыліся і ім новыя шырокія гістарычныя і эстэтычныя далягляды. Мабыць, менавіта таму прысьвячаюцца літаратурныя імпрэзы і мастацкія выставы 365-годдзю горада, якое, дзякуючы дапытлівасьці сталічных і мясцовых гісторыкаў з краязнаўцамі, узаконена і адзначаецца сёлета.
Хочацца верыць, што дзякуючы літаратурна-мастацкаму праекту “Жодзінцы”, горад замацуе за сабою статус старадаўняга і культурніцкага цэнтра, а самі жодзінцы - абываталі, працаўнікі, творцы, авантурысты - і надалей будуць з гонарам несьці сваё слаўнае імя.
Выставу можна паглядзець з 6 да 17 лютага з 10.00 да 19.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход 2500-4000 руб. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 288 15 49, 290 60 10.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1139/35
Текущая дата: 05.11.2024