У Беларусі плануецца спрасціць парадак рэгістрацыі шлюбу
У Беларусі плануецца спрасціць парадак рэгістрацыі заключэння шлюбу. Гэта прадугледжана праектам закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям`і", які падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі і ўнесены ва ўрад.
Як паведамляе афіцыйны сайт Мінюста, рэгістрацыя шлюбу дазваляецца ў любым органе ЗАГС, а таксама за яго межамі. Цяпер рэгістрацыя шлюбу ажыццяўляецца органамі ЗАГС па месцы жыхарства адной з асоб, якія заключаюць шлюб, або іх бацькоў. Праект таксама прадугледжвае рэгістрацыю ў органах ЗАГС шлюбаў паміж замежнымі грамадзянамі, хаця б адзін з якіх мае дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.
Мяркуецца, што шлюб можна будзе заключыць не раней чым праз тры дні з дня падачы заявы, тады як цяпер — не раней чым праз пятнаццаць дзён. Да заканчэння трохдзённага тэрміну шлюб можа быць заключаны пры цяжарнасці, наяўнасці агульнага дзіцяці або іншых асаблівых абставінах.
У праекце закона таксама больш дакладна прапісваюцца ўмовы, якія могуць утрымлівацца ў шлюбным дагаворы. Прадугледжваецца, што муж і жонка або пара, якая заключае шлюб, могуць заключыць дагавор у любы час і ў вызначаным імі аб`ёме правоў і абавязкаў. Вызначаецца момант спынення дзеяння шлюбнага дагавора і ўмовы яго змянення або скасавання.
Абавязковым пры скасаванні шлюбу прапануецца зрабіць заключэнне пагаднення аб дзецях (у выпадку адсутнасці шлюбнага дагавора, які ахоплівае пытанні выхавання і ўтрымання дзяцей). Калі адсутнічаюць абодва дакументы, то пры скасаванні шлюбу суд вызначыць, пры кім з бацькоў і хто з дзяцей застаецца, парадак удзелу ў іх выхаванні аднаго з бацькоў, які жыве асобна.
Устанаўліваюцца падставы для прызнання шлюбаў замежных грамадзян або асоб без грамадзянства несапраўднымі. Напрыклад, гэта прадугледжана, калі муж і жонка не могуць паведаміць адзіных звестак у дачыненні да персанальных і іншых даных адзін аднаго, блізкіх сваякоў адзін аднаго, абставінаў іх знаёмства і сямейнага жыцця, а таксама не размаўляюць на мове, якая была б зразумелая ім абодвум.
Прапануецца вызначаць запазычанасць па аліментах зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у Беларусі, а не для пэўнай мясцовасці, як гэта ўстаноўлена цяпер.
Акрамя таго, вызначаецца парадак ажыццяўлення патранатнага выхавання і выхавання дзіцяці прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У прыватнасці, прадугледжваецца, што абавязкі патранатнага выхавання выконваюцца бязвыплатна.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1140/2004
Текущая дата: 26.12.2024