Белорусский портал в Казахстане

«Давер насельніцтва Мінскай вобласці сацыяльным інстытутам»



Сацыялагічнай службай Мінскай вобласці ў верасні 2010 г. было праведзена сацапытанне жыхароў рэгіёна.

Згодна з атрыманымі звесткамі, найбольшым даверам у насельніцтва Міншчыны карыстаюцца прафсаюзы, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, — ім давяраюць 67,5% рэспандэнтаў. Прыкладна столькі ж апытаных давяраюць царкве — 65%. Самыя нізкія ўзроўні даверу ў апазіцыйных партый і незалежных прафсаюзаў — 5% і 16% адпаведна (гл. дыяграму).



Сярод апытаных большая частка (71,5%) лічыць, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы паступова паляпшаецца або стабільная. І толькі 12% рэспандэнтаў указваюць на яе пагаршэнне.

Пры адказе на пытанне "Як змянілася Ваша матэрыяльнае становішча за апошні год?" трэць удзельнікаў апытання (31%) палічылі, што іх матэрыяльнае становішча не змянілася, палова (49%) адзначыла яго паляпшэнне. На пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча ўказалі толькі 16% апытаных.

Звязда 23 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1140/2016
Текущая дата: 26.12.2024