Урад Беларусі ўхваліў канцэпцыю саюзнай праграмы "Стандартызацыя-СД" на 2011—2014 гады.
Урад Беларусі ўхваліў канцэпцыю саюзнай праграмы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў межах праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011—2014 гады. Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 1227 ад 23 жніўня.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, праграма "Стандартызацыя-СД" скіравана на каардынацыю работ беларускіх і расійскіх вучоных у галіне стандартызацыі і сертыфікацыі ўзораў касмічнай тэхнікі. "Неабходнасць яе распрацоўкі выклікана тым, што фонды нарматыўных дакументаў у названай галіне ствараліся ў Расіі і Беларусі самастойна, таму маюць сваю спецыфіку, якая праяўляецца ў індывідуальных падыходах да фарміравання сістэмы патрабаванняў да ўзораў касмічнай тэхнікі, методык правядзення іх выпрабаванняў і даследаванняў. Выкананне праграмы дазволіць стварыць інтэграваную сістэму стандартызацыі і сертыфікацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў межах праграм Саюзнай дзяржавы", — гаворыцца ў паведамленні.
Нацыянальнай акадэміі навук даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку канцэпцыю на разгляд Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Марына Носава, Мінск
БелаПАН 30.08.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1144/1752
Текущая дата: 25.12.2024