У рамках Дня славянскай пісьменнасці і культуры ў Мінску пройдзе эстафетная беларуская дыктоўка.
У Нацыянальным гістарычным музеі 24 мая ў 10 гадзін пачнецца святкаванне Дня славянскай пісьменнасці і культуры. Яго праводзіць прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, інфармацыйная кампанія БелаПАН, ГА "Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі", а таксама пасольства Балгарыі.
Як паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў Уладзімір Падгол, свята адкрыюць дырэктар гістарычнага музея Сяргей Вечар, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Жан-Эрык Хольцапфель, пасол Балгарыі Захары Радукаў.
У рамках Дня славянскай пісьменнасці і культуры будуць узнагароджаны пераможцы нацыянальнай беларускай дыктоўкі 2009 года, ім будзе ўручана імянная Біблія на беларускай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі.
Запланаваны таксама паэтычны фестываль. Будуць выкананы вершы пра родную мову, у прыватнасці, на латышскай, літоўскай і украінскай мовах, польскі верш пра беларусаў. Іх прачытаюць на мове арыгіналу і ў перакладзе на беларускую.
Беларуская дыктоўка пройдзе ў эстафетнай форме. Для ўдзелу ў ёй запрошаны паслы краін ЕС, ЗША, Ізраіля і Украіны, кіраўнікі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, вядучых канфесій, а таксама перакладчыкі і дырэктар Інстытута польскага.
Тэкст Бібліі будуць па чарзе, па адным сказе, дыктаваць адзін аднаму і пісаць прадстаўнікі дыпкорпуса і беларусы. Калі будуць тэхнічныя магчымасці, да дыктоўкі праз інтэрнет далучацца жыхары іншых краін. "Такім чынам, мы хочам паказаць сувязь людзей, культур і прафесій", — сказаў Падгол.
Дыктоўка пройдзе ў зале, дзе будуць экспанавацца карціны беларускіх мастакоў, прысвечаныя Грунвальдскай бітве, а ў суседнім будзе экспанавацца выстава карцін з выявамі князёў Вялікага княства Літоўскага.
У якасці нагляднага выніку свята плануецца пакінуць Нацыянальнаму гістарычнаму музею стэнд з дыктоўкай, подпісамі і фота ўдзельнікаў, а таксама Біблію і пішучую машынку, за якой перакладчык Васіль Сёмуха працаваў над перакладам Бібліі на беларускую мову.
Мінск, 17 мая. Марына Рахлей, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1148/729
Текущая дата: 05.11.2024