«Мы зараз з Расеяй ідзем ўдвох, але заўсёды гатовыя і рады чакаць, каб і Беларусь далучылася да мытнага саюзу», -- падкрэсьліў Карым Масімаў , перадае расейскае агенцтва РБК.
Таксама Казахстан, паводле яго, гатовы да таго, каб іншыя суседнія краіны далучыліся да Мытнага саюзу.
Між тым, гаворачы наконт пэрспэктываў мытнага саюзу, К. Масімаў заўважыў, што «знаходзіцца ў бясконцых перамовах немагчыма, трэба прымаць рашэньне і дзейнічаць».
Таксама прэм`ер-міністар Казахстана закрануў пэрспэктыву ўступленьня краіны ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА). У гэтай сувязі ён заявіў, што Расея і Казахстан знаходзяцца на адным перамоўным узроўні па ўступленьні ў СГА.
«Паміж урадамі Расіі і Казахстана, іх адпаведнымі перамоўшчыкамі, вядзецца ўзгодненая перамоўная палітыка па дзеяньнях адносна ўступленьня ў СГА. Будзем мы ўступаць у арганізацыю як адзіны мытны саюз альбо паасобку -- будзе вырашацца узгоднена і адначасова », -- падкрэсьліў кіраўнік ураду Казахстана, адзначыўшы, што ў яго існуюць адпаведныя дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ Дзмітрыем Мядзьведзевым і прэм`ер-міністрам Уладзімерам Пуціным.
28.06.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1154/1246
Текущая дата: 24.12.2024