Белорусский портал в Казахстане

Фэст студэнтаў



У Мінску праходзіць рэспубліканскі фестываль замежных студэнтаў "Дні рускай мовы і беларускай культуры".

Беларускі дзяржаўны універсітэт з 19 па 22 мая праводзіць рэспубліканскі фестываль замежных студэнтаў "Дні рускай мовы і беларускай культуры".

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БДУ, фестываль сабраў амаль 600 удзельнікаў з 30 ВНУ Беларусі.

Фестываль адкрыўся 19 мая ў ліцэі Белдзяржуніверсітэта карнавалам. Тут таксама пачала працу выстава творчых работ замежных навучэнцаў, якія адлюстроўваюць студэнцкае жыццё, захапленні і інтарэсы маладых людзей, нацыянальную самабытнасць і культуру іх краін.

У рамках фестывалю на факультэце міжнародных адносін БДУ пройдзе заключны тур рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове сярод студэнтаў-іншаземцаў беларускіх ВНУ. У алімпіядзе возьмуць удзел каля ста пераможцаў этапаў у ВНУ. Канкурсантам трэба будзе напісаць пераказ ці эсэ на краіназнаўчую тэму, а таксама ўзяць удзел у конкурсе чытальнікаў.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды адбудзецца 22 мая ў актавай зале ліцэя БДУ. Для гасцей і ўдзельнікаў замежныя студэнты таксама дадуць канцэрт "Мы гаворым і спяваем па-руску!".

Арганізатарамі фестывальных мерапрыемстваў выступілі факультэт дауніверсітэцкай адукацыі БДУ, кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы замежнага факультэта міжнародных адносін і кафедра прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Нагадаем, падобны фестываль у Мінску праходзіць чацвёрты раз.

Мінск, 19 мая. Таццяна Дарашчонак,      БелаПАН



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1158/740
Текущая дата: 23.12.2024