Белорусский портал в Казахстане

Больш за 80 пунктаў выдачы лапат для расчысткі снегу арганізавана ў Мінску



Больш за 80 пунктаў выдачы снегавых лапат для ліквідацыі наступстваў непагадзі адкрыты ў Мінску, паведамілі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Атрымаць інвентар жыхары сталіцы могуць больш чым у 80 пунктах выдачы, арганізаваных ва ўсіх раёнах горада. Большасць з іх адкрыліся ў 8.00 і працягнуць сваю працу да вечара. Тры пункты ў Першамайскім раёне сталіцы (вул. Мсціслаўца, 4, вул.Кутузава, 18, і вул. Каліноўскага, 115) будуць працаваць у кругласутачным рэжыме.

Ліквідаваць наступствы моцнага снегападу мінскія камунальныя службы працягнулі 11 сакавіка з 6.00. Ва ўборцы двароў і прыдамавых тэрыторый задзейнічаны 1,9 тыс. работнікаў і 48 адзінак тэхнікі.

Звязда, 11 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/117/68669
Текущая дата: 07.10.2024