Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 22 лютага 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 312 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 лютага

У 1387 годзе Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.

Хто нарадзіўся 22 лютага

1922 год: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец.
1932 год: Іван Міско, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, нямецкі філосаф Артур Шапенгаўэр і польскі кампазітар Фрэдэрык Шапен.

22 лютага ў народным календары

Маслёнка ў самым разгары. У сераду, якая здаўна насіла назву "ласун", ласавацца было неабходна столькі, колькі магчыма. Цешчы ў гэты дзень запрашалі на пасядзелкі сваіх зяцёў – "да цешчы на бліны".

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Нікіфара і вялебнага Панкрація Пячэрскага.

У гэты час сяляне нарыхтоўвалі лапці. Займаліся гэтай справай выключна мужчыны. Таксама 22 лютага лічылася добрым днём, каб замаўляць хваробы.

Калі гэты дзень быў марозны, халады будуць трымацца яшчэ доўга. Наадварот, калі шкло ў вокнах запацела, гэта прадвяшчае адлігу.

Sputnik, 22 февраля 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/120/68495
Текущая дата: 07.10.2024