Белорусский портал в Казахстане

Авіяцыя МНС выканае палёты для правядзення цеплавой аэраздымкі Мінска



Пра гэта інфармуе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Палёты пачнуцца 28 лютага ў 9.00 і будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён зыходзячы з умоў надвор’я. Мерапрыемства праводзіцца штогод у мэтах выяўлення цеплавых анамалій. 

Філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» зробіць аблёт горада на верталёце авіяцыі МНС і пры дапамозе спецыяльных прыбораў выявіць цеплавыя анамаліі, такія як пашкоджанні, недастатковая цеплавая ізаляцыя на трубаправодах і іншыя. Для атрымання максімальных вынікаў работы будуць праводзіцца на працягу ўсяго дня, а таксама ў вячэрні час і начны час зыходзячы з умоў надвор’я.

МНС просіць паставіцца з разуменнем да неабходнасці падобных палётаў.

Cяргей Расолька
Звязда, 27 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/120/68567
Текущая дата: 07.10.2024