Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 31 студзеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 334 дні.

Якія падзеі адбыліся 31 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 31 студзеня

У 1918 годзе адбылося ўтварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята.
У 1957 годзе ў Мінску быў заснаваны Дзяржаўны музей Беларусі (зараз Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі).

Хто нарадзіўся 31 студзеня

1892 год: Алесь Гурло, беларускі паэт.
1929 год: Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Франц Шуберт і балгарская прадказальніца Ванга.

31 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Афанасія Вялікага.

У народзе лічылі, што з гэтага дня пачынаюцца моцныя маразы. Казалі: "Афанасьеўскі мароз – берагі вушы і нос". Акрамя таго, верылі, што ноччу ведзьмы збіраюцца на сваі шабашы, таму імкнуліся ўвечары з хаты не выходзіць і замаўлялі коміны, праз якія, па павер`і, ведзьма можа ўляцець у дом.

Калі 31 студзеня завіруха, вясна прыйдзе позна. Чысты захад прадвяшчаў доўгія маразы.

Sputnik, 31 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/125/68222
Текущая дата: 07.10.2024