Белорусский портал в Казахстане

Моладзь Магілёўшчыны прэзентуе інавацыйныя праекты на абласным туры праекта «100 ідэй для Беларусі»



Мерапрыемства адбудзецца 25-га студзеня, на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Свае праекты прадэманструюць 55 юных інаватараў.

— У гэтым годзе ўдзельнікі праекта прадставяць свае ідэі ў дзесяці намінацыях на тэмы: энергетыка, аграпрамысловасць, будаўнічыя, хімічныя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, ахова здароўя, экалогія, нацбяспека і абарона ў надзвычайных сітуацыях, грамадства і сацыяльная сфера, лепшая бізнес-ідэя, — паведамілі арганізатары. — Удзельнікі на працягу трох хвілін раскажуць пра сваё вынаходніцтва і атрымаюць кампетэнтныя заўвагі і парады экспертаў, як далей развіваць свой праект.

Сярод карысных распрацовак — камплектная ўстаноўка па ачыстцы і абеззаражванню паветра, аўтапаліў, ідэя стварэння практычнай, арыгінальнай, таннай і экалагічна бяспечнай мэблі з фармаванага папяровага валакна, спосаб выратавання лесу ад караеда-тыпографа, паліва са спітага чаю і кававай гушчы і іншыя.

Нэлі Зігуля
Звязда, 24 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/127/68124
Текущая дата: 07.10.2024