Белорусский портал в Казахстане

Беларусы падтрымліваюць сваіх расійскіх братоў, але не забываюць і пра ўкраінцаў



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання храма ў манастырскім комплексе Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўна Свята-Елісавецінскі манастыр збіраў дапамогу для расійскіх вайскоўцаў на фронце, за што трапіў пад крытыку «праплочаных збеглых».

«Вы робіце правільна. Не звяртайце ўвагі на дзясятак-іншы праплочаных людзей. Мы не толькі дапамагаем нашым рускім братам, расіянам, я гэта ніколі не хаваў. І ўчорашні мой візіт да ваенных, да расійскіх вайскоўцаў, не хаваючы кажа аб тым, што мы падтрымлівалі і падтрымліваем нашых братоў. Але мы не забываем і пра ўкраінцаў. Каля 10 тысяч, якія ўцяклі ад вайны, у мінулым толькі годзе знайшлі пастаяннае месца жыхарства і прытулак у нашай краіне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна працягваць руку дапамогі кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу.

Звязда, 7 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/131/67833
Текущая дата: 08.10.2024