Белорусский портал в Казахстане

Мінсувязі выпусціць у абарачэнне дзве паштовыя маркі серыі «Беларуская кухня»



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 10 студзеня выпусціць у абарачэнне дзве паштовыя маркі серыі «Беларуская кухня» («Грыбны суп», «Печаныя яблыкі»).

Мастак паштовых марак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да дадзенага выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.

Тыраж марак па 36 тыс. Маркі друкаваліся ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Т.Непагодзіна.

Звязда, 10 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/131/67866
Текущая дата: 08.10.2024