Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта праваслаўным хрысціянам Беларусі



Даказваць веру добрымі справамі.

Праваслаўным хрысціянам Беларусі.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас са святам Раства Хрыстова.

У гэты цудоўны час, калі сэрцы мільёнаў вернікаў сагрэтыя чараўніцтвам аднаго з самых светлых хрысціянскіх свят, мы адчуваем адзінства з усім праваслаўным светам, напаўняемся асаблівым пачуццём датычнасці да вялікага таінства і даказваем сваю веру добрымі справамі.

Для беларусаў галоўныя хрысціянскія каштоўнасці — шчырая любоў да блізкага, мудрасць, адкрытасць, міласэрнасць — былі і застаюцца сапраўднай пуцяводнай зоркай. Ведаючы не па чутках цану міру і згодзе, дружбе і добрасуседству, мы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі ў цяжкай сітуацыі і падзяліць радасныя моманты.

Няхай ззянне Раства азорыць шчасцем кожную сям`ю, умацуе дамашні ачаг, напоўніць яго непаўторнай атмасферай узаемаразумення і цяпла.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 7 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/132/67826
Текущая дата: 08.10.2024